Гісторыя музея / История музея / History of the museum

Заснавальнікам музея, які адкрыўся ў 1927 г., стаў настаўнік геаграфіі Максім Емяльянавіч Бруй. Музей пачынаўся з традыцыйнага школьнага кутка прыроды і гісторыі. Вучні разам са сваім настаўнікам збіралі прадметы археалогіі, рэчы адыходзячага побыту, кнігі. Каля дзвюх тысяч прадметаў налічвала даваенная калекцыя музея: камплекты адзення, прадметы побыту і этнаграфіі, рукапісныя і друкаваныя выданні. Першапачаткова музей быў размешчаны ў адным з пакояў Народнага дома.

У гады акупацыі Турава нямецкімі захопнікамі ўвесь сабраны матэрыял быў цалкам знішчаны. Пасля вайны музей аднавіў сваю дзейнасць у маі 1950 г. Размяшчаўся ён у фае гарадскога Дома культуры. У гэты перыяд экспазіцыя музея была падзелена на тры раздзелы: прырода краю; дарэвалюцыйнае мінулае; сацыялістычнае будаўніцтва. Пачынаючы з 1952 года вядзецца ўліковая дакументацыя, чытаюцца лекцыі, праходзяць сустрэчы, праводзяцца экскурсіі. На 1 студзеня 1961 года асноўны фонд музея налічваў 1291 адзінку. Яго аснову складалі прадметы побыту, адзенне, прырода, нумізматыка, Археалогія, дакументы. У 1959 годзе было прынята рашэнне Тураўскага райвыканкама «аб будаўніцтве раённага краязнаўчага музея ў г.п. Тураве». Быў выдзелены ўчастак і зацверджана каштарыс. Аднак будаўніцтва так і не пачалося, таму што ў 1962 г.быў скасаваны Тураўскі раён, а г. п. Тураў трапіў у падпарадкаванне Жыткавіч, якія ў той час дынамічна развіваліся. У гэты перыяд значная ўвага надавалася наладжванню ўліку экспанатаў, папаўненню фондаў, правядзенню масавых мерапрыемстваў. На закупку экспанатаў аддзел вылучаў грашовыя сродкі. Умацоўвалася матэрыяльная база. У канцы 1978 г. музей пераязджае ў памяшканне былой дапаможнай школы, дзе размяшчаецца і цяпер. За гэты час фонд музея значна вырас і налічвае цяпер больш за 12000 адзінак. Былі сфарміраваны цікавыя калекцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, нумізматыкі, этнаграфіі і побыту, дакументаў, фотаматэрыялаў і г.д. Музейная экспазіцыя ў сучасным выглядзе была аформлена ў 1989 г., тады ж было набыта неабходнае для экспазіцыі абсталяванне, афармленне праведзена на мастацкім узроўні.

 

Основателем музея, который открылся в 1927 г., стал учитель географии Максим Емельянович Бруй. Музей начинался с традиционного школьного уголка природы и истории. Ученики вместе со своим учителем собирали предметы археологии, вещи уходящего быта, книги. Около двух тысяч предметов насчитывала довоенная коллекция музея: комплекты одежды, предметы быта и этнографии, рукописные и печатные издания. Первоначально музей был размещён в одной из комнат Народного дома.

В годы оккупации Турова немецкими захватчиками весь собранный материал был целиком уничтожен. После войны музей возобновил свою деятельность в мае 1950 г. Размещался он в фойе городского Дома культуры. В этот период экспозиция музея была разделена на три раздела: природа края; дореволюционное прошлое; социалистическое строительство. Начиная с 1952 года ведётся учётная документация, читаются лекции, проходят встречи, проводятся экскурсии. На 1 января 1961 года основной фонд музея насчитывал 1291 единицу. Его основу составляли предметы быта, одежда, природа, нумизматика, археология, документы. В 1959 году было принято решение Туровского райисполкома «О строительстве районного краеведческого музея в г.п. Турове». Был выделен участок и утверждена смета. Однако строительство так и не началось, потому что в 1962 г. был упразднён Туровский район, а г.п. Туров попал в подчинение Житкович, которые в то время динамично развивались. В этот период значительное внимание придавалось налаживанию учёта экспонатов, пополнению фондов, проведению массовых мероприятий. На закупку экспонатов отдел выделял денежные средства. Укреплялась материальная база. В конце 1978 г. музей переезжает в помещение бывшей вспомогательной школы, где располагается и сейчас. За это время фонд музея значительно вырос и насчитывает сейчас более 12000 единиц. Были сформированы интересные коллекции декоративно-прикладного искусства, нумизматики, этнографии и быта, документов, фотоматериалов и т.д. Музейная экспозиция в современном виде была оформлена в 1989 г. Тогда же было приобретено необходимое для экспозиции оборудование, оформление проведено на художественном уровне.

 

 

The founder of the museum, which opened in 1927, was the geography teacher Maxim Yemelyanovich Bruy. The museum began with a traditional school corner of nature and history. The students, together with their teacher, collected archaeological objects, things of the outgoing life, books. About two thousand items comprised the pre-war collection of the museum: sets of clothes, household items and ethnography, handwritten and printed publications. Initially, the museum was located in one of the rooms of the People's House.

During the occupation of Turov by the German invaders, all the collected material was completely destroyed. After the war , the museum resumed its activities in May 1950 . It was located in the foyer of the city House of Culture. During this period, the museum's exposition was divided into three sections: the nature of the region; the pre-revolutionary past; socialist construction. Since 1952, accounting records have been kept, lectures are given, meetings are held, excursions are conducted. As of January 1, 1961, the main fund of the museum numbered 1,291 units. It was based on household items, clothing, nature, numismatics, archeology, documents. In 1959, the decision of the Turov district Executive Committee was made "On the construction of a regional museum of local lore in the town of Turov". A plot was allocated and an estimate was approved. However, the construction did not begin, because in 1962 the Turovsky district was abolished, and the town of Turov fell into the subordination of Zhitkovich, which were developing dynamically at that time. During this period, considerable attention was paid to the establishment of accounting of exhibits, replenishment of funds, holding mass events. The department allocated funds for the purchase of exhibits. The material base was strengthened. At the end of 1978 the museum is moving to the premises of the former auxiliary school, where it is located now. During this time, the museum's fund has grown significantly and now has more than 12,000 units. Interesting collections of decorative and applied art, numismatics, ethnography and everyday life, documents, photographic materials, etc. were formed. The museum exposition in its modern form was designed in 1989. At the same time, the necessary equipment for the exhibition was purchased, the design was carried out at an artistic level.