Нематэрыяльная культурная спадчына Тураўшчыны

Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці Жыткавіцкага раёна

У Жыткавіцкім раёне захоўваецца багата адметных праяўленняў нематэрыяльнай творчасці чалавека, якія да сённяшняга дня з’яўлюцца жывой часткай культуры многіх вясковых жыхароў. Шэсць элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны раёна ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

1) Вясновы абрад “Юраўскі карагод” (в. Пагост Жыткавіцкага раёна)

Вясновы абрад “Юраўскі карагод” (абрад “Юр’я”) – першы элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны, які атрымаў статус гісторыка-культунай каштоўнасці ў 2004 годзе, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у 2007 годзе, уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якой патрабуецца тэрміновая ахова ў 2019 г. Праект “Рэалізацыя плана аховы вясновага абраду “Юраўскі карагод” в. Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, уключанага ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якой патрабуецца тэрміновая ахова” ажыцяўляўся ў 2021-2024 гг. установай адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” у супрацоўніцтве з Жыткавіцкім раённым выканаўчым камітэтам пры фінансавай падтрымцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).

2) Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі (аг. Рычоў Жыткавіцкага раёна)

3) Традыцыя вырабу прыпяцкага чоўна (в. Перароў Жыткавіцкага раёна)

4) Мастацкія практыкі саломапляцення Гомельскай вобласці (аг. Азяраны, в. Дзедаўка Жыткавіцкага раёна)

5) Мастацтва выцінанкі Гомельскай вобласці (аг. Азяраны Жыткавіцкага раёна)

6) Традыцыя прыгатавання і спажывання страў з таркаванай бульбы Гомельскай вобласці (Жыткавіцкі раён).

Сілаеў Арцемій, малодшы навуковы супрацоўнік музея, адзначае, што корань шматлікіх з гэтых нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў бярэ свой пачатак у паганстве. Раней быў перыяд двувер'я на тэрыторыі Русі. Працэс фармавання існуючых нематэрыяльных культурных каштоўнасцяў напрамую звязаны з тым самым перапляценнем паганства і хрысціянства сярод мясцовага насельніцтва.