Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь у красавіку 2021 года ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.У аснову прынятага рашэння пакладзены звесткі аб гібелі мільёнаў грамадзян БССР у следства зверстваў нямецкіх акупантаў і іх памагатых.Пачаты Генпракуратурай крымінальны працэс па расследаванні фактаў генацыду накіраваны на ўстанаўленне канкрэтных асоб з ліку нямецкіх захопнікаў і іх памагатых, якім удалося пазбегнуць адказнасці за забойствы мірных жыхароў, здзекі і катаванні ў канцэнтрацыйных гета, масавы згон грамадзянскага насельніцтва ў нямецкае рабства.Звесткі з крымінальнай справы дазволяць паставіць перад міжнароднымі арганізацыямі пытанне аб прызнанні Беларусі пацярпелай ад генацыду, перасекчы спробы абясцэніць гістарычную памяць.