"Крыжы, якія растуць"

Аб крыжы, ,, які расце " на Барысаглебскіх могілках сталі казаць яшчэ ў другой палове 20 стагоддзя. Існуе легенда, што крыж гэты выявіў нейкі Ян. Аднойчы, плывучы па рацэ, ён убачыў крыж, і падумаў, што ён драўляны і яго змыла вадой з магілы. Але калі ён стаў яго падымаць, крыж апынуўся каменным. У тыя часы рэлігійных людзей каралі, расказаць пра гэта ён не мог, баючыся пакарання ўладаў, і таму закапаў крыж на Барыса-Глебскіх могілках. З 1956 года крыж стаў паступова выходзіць з зямлі. Ужо ў 1997 годзе ля крыжа была бачная вярхушка і частка правага крылца. У 2001 годзе выйшла і левае крылца крыжа. У гэтым жа годзе, згодна з апавяданнямі, зімой, пры тэмпературы 5-15 градусаў ніжэй за нуль у радыусе 3,5 метраў растаў увесь снег, і стаялі лужыны. Гэта з'ява доўжылася каля 15-16 дзён і потым знікла. Пазней, крыж стаў не толькі выходзіць з зямлі, але і расці ўшыркі. У 2004 годзе шырыня крыжа складала 28 сантыметраў, у 2007 годзе – 34, у 2009 – да 35,5 сантыметраў. Па гэтай прычыне крыж і называюць ,, які расце". Пасля 2009 года крыж перастаў расці ўшыркі і толькі паступова выходзіць з зямлі. Людзі, якія прыходзяць да яго з верай, як да крыніцы ласкі, просяць у яго дапамогі.