Горад Тураў, дзе нарадзіўся і жыў Кірыл, - адзін з трох, дзе ўстаноўлены манументы гэтаму свяціцелю. Помнік быў створаны скульптарам Іньковым і архітэктарам Лук'янчыкам. Усталявалі яго на Замкавай гары 11 мая 1993 года. У аснове яго кампазіцыі-незвычайны візантыйскай формы крыж. З ім злучаецца сама фігура Кірыла. Ён як бы трохі выступае наперад, пры гэтым падняўшы галаву. Рукі сагнутыя і размяшчаюцца на ўзроўні грудзей. У левай ён трымае кнігу, на вокладцы якой выгравіраваны крыж. А правая рука жэстам паказвае на гэты твор. Вакол галавы Кірыла-німб, а побач з кнігай зроблены надпіс ,,Святы Кірыл епіскап Тураўскі". Вышыня манумента-сем метраў. Зроблены ён з бетону і пакрыты меддзю.