Калекцыя налічвае каля 200 адзінак захоўвання розных мастацкіх стыляў, напрамкаў і жанраў. Больш за 60 твораў былі напісаны ў Тураве падчас Міжнароднага пленэра па жывапісе ім. К. Тураўскага ў 1993 г.і 2000 г. У 2015 годзе калекцыя папоўнілася яшчэ 24-ма працамі мастакоў беларускай суполкі "Абуджэнне" - Фёдара Ладуцькі, Вольгі Гацко, Андрэя Лычкоўскага, Уладзіміра Сайко, Яўгена Шунейкі. Да рарытэтнай часткі калекцыі адносяцца драўляныя і бронзавыя абразы 19-пач. 20 стст.