Слухайце пра Тураўскі слоўнік на хвалях Беларускага радыё на рубрыцы «Галоўны экспанат» з вядучай Ксеніяй Сітнік

У Тыдзень роднай мовы вядучая рубрыкі “Галоўны экспанат” Ксенія Сітнік адправілася ў Тураўскі краязнаўчы музей, дзе захоўваецца сапраўдны скарб для мясцовых жыхароў і беларускай культуры ўвогуле.

Чаму тураўцы не называлі сябе палешукамі?
Якія мовы паўплывалі на мясцовы дыялект?
Дзе зараз можна пачуць найбольш захаваную форму тураўскага маўлення?

На гэтыя пытанні адказаў малодшы навуковы супрацоўнік Тураўскага краязнаўчага музея Арцемій Сілаеў. Слухайце “Галоўны экспанат” на хвалях Беларускага радыё!

Анонс быў у панядзелак, а таксама рубрыка будзе гучаць яшчэ ў суботу і нядзелю прыблізна ў 6:52, 8:35, 15:25.

124