Брацкая магіла загінуўшым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны

Жыхары Турава на працягу ўсёй сваёй шматвяковай гісторыі адчувалі на сабе вялікі цяжар вайны: 1158, 1161, 1246, 1648, 1649 і г.д. у тыя даты горад некалькі разоў быў разбураны, пасля чаго так і не быў цалкам адноўлены. 14 ліпеня 1941 года Тураў быў акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З кастрычніка 1941 па лістапад 1942-га дзейнічала Тураўская падпольная Камсамольска-маладзёжная арганізацыя. Горад вызвалілі 5 ліпеня 1944 года; у баях за Тураў загінула шмат воінаў 23-й стралковай дывізіі 61-й арміі 1-га Беларускага фронту, а таксама маракі Дняпроўскай флатыліі. 146 вайскоўцаў былі пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры Турава. Сёння брацкая магіла-сведчанне мужнасці і гераізму савецкіх байцоў, аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.