У 2005 годзе на месцы раскопак гарадзішча старажытнага Турава быў збудаваны помнік «скрыпта» ў візантыйскім стылі. Гэта археалагічная пляцоўка, накрытая шкляным шатром. Тут знаходзяцца рэшткі старажытнага храма, старажытныя прылады працы і прадметы побыту. План размяшчэння Турава быў падпарадкаваны рэльефу мясцовасці. Горад меў вельмі добрую сістэму абарончых збудаванняў, што забяспечвала бяспеку яго жыхарам. Дзяцінец займаў найбольш умацаваную мысавую частку горада. Вакол яго размяшчаўся вакольны горад, аддзелены ад дзяцінца абарончым ровам. Акрамя абарончых равоў бяспеку гарадоў Старажытнай Русі звычайна забяспечвалі абарончыя земляныя валы з драўлянымі сценамі і вежамі на іх, што ўзводзіліся адразу за ровам з унутранага боку. Старажытны Тураў меў адносна невялікія памеры. Яго дзяцінец і вакольны горад займаюць плошчу каля 2,5 га, з якіх дзяцінец – каля 1 га.Аднак тут трэба ўлічваць два моманты. Па – першае-невялікія памеры дзядзінцаў характэрныя для найбольш старажытных гарадоў. Таксама трэба мець на ўвазе, што насельніцтва Турава размяшчалася не толькі на дзядзінцы і ў вакольным горадзе, але і рассялялася на прылеглай тэрыторыі. У паўднёва-заходняй частцы дзядзінца стаяла абарончая вежа, вядомая цяпер як Тураўская вежа. Яна з'яўлялася помнікам абарончага дойлідства др. паловы 13-19 стст. ставілася да тыпу так званых валынскіх вежаў, якія былі распаўсюджаныя ў др. палове 13-15 стст.на памежжы Украіны (Валынь), Беларусі, Польшчы і прылеглых тэрыторыях. Прыкладам вежы такога тыпу з'яўляецца знакамітая Белая вежа, якая захавалася да нашых дзён у Камянцы Брэсцкай вобл. Як і Камянецкая, Тураўская вежа мела форму круга, пабудавана была з цэглы, змацаванага растворам. Унутры была падзелена на некалькі ярусаў, аднак у 1830 г.вежа была разабрана.