Помнік у гонар князя-воіна, асветніка Канстанціна Астрожскага. Астрожскі нарадзіўся ў Тураве. Пры хрышчэнні названы Васілём, аднак у гонар бацькі называў сябе Канстанцінам. Праславіўся як мецэнат. У 1572 годзе пры яго садзейнічанні была заснавана школа ў родным Тураве, у канцы 1570-х у Слуцку і Астрозе. Апошняя ўвайшла ў гісторыю як Астрожская акадэмія – першая ва Ўсходняй Еўропе вышэйшая навучальная ўстанова, дзе выкладалі граматыку, рыторыку, дыялектыку, арыфметыку і геаметрыю. Аднак Канстанцін Астрожскі стаў апошнім з сям'і Астрожскіх змагароў праваслаўнай веры. Яго дзеці прынялі веру каталіцкую і выхоўваліся ў лацінска-польскім духу.