Падмурак храма XII стагоддзя

У ходзе археалагічных раскопак у 1963 годзе на гарадзішчы быў знойдзены храм 12 стагоддзя, блізкі па архітэктуры да сабораў Кіева і Ўладзіміра, і які быў разбураны меркавана ў 1230 годзе. На думку некаторых навукоўцаў, храм мог быць другім духоўным цэнтрам Кіеўскай Русі - па сваіх памерах, пышнасці і значэнні ён пераўзыходзіў Культавыя збудаванні старажытнага Полацка. Гэта быў трохнефны трохапсідны храм памерам 28,5×17,3 м з апорамі на шасці асноўных і двух дадатковых унутраных слупах.