Тураўскія саркафагі

Пры раскопках храма былі выяўленыя пахаванні ў шыферных саркафагах. Шыфер або ,,пирофилитовый сланец" - прыгожы высакароднага цёмна-ружовага колеру камень, які здабывалі ў Оўруцкіх кар'ерах. З шыферу старажытныя ўмельцы выраблялі розныя вырабы-жорны, тачыльныя брускі, грузілы, прасніца, нацельныя крыжыкі. Выкарыстоўвалі шыфер пры ўзвядзенні храмаў – укладвалі падлогу. Для Сярэднявечча падобныя пахаванні былі статуснымі, так хавалі прадстаўнікоў эліты грамадства. На тэрыторыі Беларусі такія пахаванні вядомыя толькі ў Тураве. Першыя тры саркафагі былі выяўленыя М. Каргерам у 1963 годзе. Апошнія два саркафагі былі выяўленыя пры ўзвядзенні комплексу ў 2005 годзе. Самы першы шыферны саркафаг на тэрыторыі Турава быў раскапаны ў 1909 годзе на могілках Барыса і Глеба, на месцы старажытнага манастыра. Лёс гэтага саркафага невядомы, захавалася толькі інфармацыя аб яго выкрыцці – акрамя касцяка былі выяўленыя рэшткі спарахнелых залатых нітак ад перадплеччаў да каленяў. Гэты саркафаг размяшчаўся недалёка ад Кірылаўскай царквы, быў выняты і пастаўлены ў яе прытворы. У цяперашні час невядома, калі і як была разбурана царква, і як быў згублены саркафаг.

Ёсць таксама 2 цагляных саркафага. Яны размешчаны на месцы старажытнага храма. Па плане іх павінна было быць 3. У саркафагу пад блакітнай тканінай быў знойдзены шкілет дзіцяці, а пад зялёнай шкілет жанчыны гадоў 24-27. Шкілет пры выяўленні ляжаў ня суцэльна, а ў роскід. Жанчына гэтая была хворая. У яе былі пашыраныя каленныя суставы, павялічаныя вусны і вочы, шва паміж чэрапнымі пласцінамі не было, яна хварэла малакроўем, характэрнай хваробай для жыхароў таго перыяду гэтай мясцовасці. Мяркуюць, што яна была з шляхетнага роду, а ў суседнім саркафагу ляжыць прах яе дзіцяці. Нягледзячы на вісячыя кольцы на бюсце гэтай жанчыны, пры выяўленні саркафага, побач з яе шкілетам ніякіх вісячых кольцаў не было.